Велізарны пацук укусіў лідарку апазіцыі
Хелен Зіле пацярпела ад нападу велізарнага пацука каля сваёй рэзідэнцыі ў Кейптаўне (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка).
Пра гэта яна паведаміла ў сваім акаўнце ў Twitter. Па словах Зіле, яна выйшла па газеты, і каля брамы на яе накінуўся велізарны пацук і ўкусіў яе.
Паведамленне апазіцыянеркі выклікала бурную рэакцыю ў сеціве. Некаторыя карыстальнікі нават пісалі, што пацук мог быць падасланы кіруючай партыяй — Афрыканскім нацыянальным кангрэсам, перадае ВВС.
Прэс-сакратар апазіцыйнага палітыка Зак Мбеле заявіў, што калі пацукі пачалі нападаць на людзей у горадзе, то ў краіне сапраўды "сур'ёзныя праблемы".
Фота — pest-control.com, blogs.cfr.org