Відэа разгрому "Чэлсі", пасля якога знялі галоўнага трэнера
Італьянец Раберта Дзі Матэа адпраўлены ў адстаўку пасля разгромнага паражэння ад "Ювентуса" ў Лізе чэмпіёнаў — 0:3.
Да таго ж, "Чэлсі" не зусім удала выступае ў чэмпіянаце Англіі. Таму уладальнік клуба і савет дырэктароў вырашылі, што "камандзе неабходныя перамены".
У той жа час яны адзначаюць заслугі Раберта Дзі Матэа, які ў мінулым сезоне прывёў каманду да перамогі ў Лізе чэмпіёнаў.
Фота — sport-xl.net