Вікторыя Азаранка адмовілася ад далейшага ўдзелу ў турніры ў Таронта
У беларускай тэнісісткі траўма рукі.
Праз гэта расійска-беларускі дуэт Марыі Кірыленкі і Вікторыі Азаранкі не змог згуляць у фінале парнага турніру Rogers Cup ў Таронта. Такім чынам, тытул без барацьбы атрымала амерыканская пара Лізэль Хубер і Лайза Рэйманд.
Адзначым, што Вікторыя Азаранка захавала за сабой ранейшыя пазіцыі ў абноўленым рэйтынгу Сусветнай жаночай асацыяцыі. Яна займае ў ім чацвёрты радок, а ў чэмпіёнскай гонцы — пятае месца. Лідарам сусветнага жаночага тэнісу застаецца Каралін Вазняцкі з Даніі.