Вікторыя Азаранка адмовілася гуляць за зборную ў Кубку Федэрацый
Першая ракетка свету абвясціла, што страйкуе на знак пратэсту.
Ад 6 па 9 лютага ў ізраільскім Эйлаце пройдуць матчы 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Федэрацый. Каманда Беларусі ў падгрупе А згуляе з Аўстрыяй, Харватыяй і Грузіяй.
Як паведамляе сайт Беларускай федэрацыі тэнісу, Вікторыя Азаранка не ўдзельнічае ў турніры, таму што страйкуе. Спартоўку не задавальняюць новыя правілы Міжнароднай тэніснай федэрацыі. Паводле іх, тэнісісткі павінны штогод гуляць хоць бы ў адным матчы за краіну ў рамках розыгрышу Кубка Федэрацый.
Як кажа капітан зборнай Таццяна Пучак, не выступіць на турніры і Вольга Гаварцова. Спартоўка зараз знаходзіцца ў Амерыцы і не паспявае атрымаць візу.
Фота — tennis.by