Вікторыя Азаранка павялічыла адрыў ад суперніц у рэйтынгу WТА
Гэта адбылося дзякуючы перамозе на турніры ў Катары.
Як паведамляе БелаПАН, у новым рэйтынгу, апублікаваным 20 лютага, на рахунку Азаранкі 9260 ачкоў. У папярэднім яна мела 8585. На другой пазіцыі па-ранейшаму расіянка Марыя Шарапава. У яе засталося 7680 пунктаў. Трэцяя — чэшка Пятра Квітава, якая страціла 100 ачкоў — цяпер у яе 7220.
У цэлым у Топ-10 перастаноў не адбылося.