Вікторыя Азаранка зноў стала трэцяй ракеткай свету
Такія вынікі новага рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).
Да гэтага нашая суайчынніца займала чацвёртую прыступку ў сусветным рэйтынгу. Беларуская тэнісістка паднялася на адну пазіцыю дзякуючы выхаду ў фінал выніковага турніра WTA у Стамбуле. Нагадаем, што ў спаборніцтвах Азаранка прайграла чэшскай спартоўцы Петры Квітавай.
У выніку Квітава займае ў рэйтынгу WTA другое месца. На першым — датчанка Каралін Вазняцкі.