Віцяблянін спаліў сябе на вачах у дзвюх дзяўчат

Па словах выратавальнікаў, якія перадае interfax.by, яны атрымалі званок на лінію "101". На месцы выратавальнікі выявілі, што гарэла двухпакаёвая кватэра на пятым паверсе дома.

Пры дапамозе аўталесвіцы праз акно выратавальнікі эвакуявалі дзвюх дзяўчат. Яны і растлумачылі, што мужчына абліў сябе і пакой бензінам ды падпаліў. Самі дзяўчаты ад агню не пацярпелі.

Фота — 112.by