Віцябляніна Сяргея Каваленку з КХП-БНФ будуць судзіць 5 снежня

Нагадаем, увечары 24 лістапада міліцыянты затрымалі Каваленку ў яго дома. Яны абвінавацілі апазіцыянера, што той абмацюкаў супрацоўнікаў міліцыі. Да 28 лістапада Каваленку трымалі ў ізалятары часавага ўтрымання ў Віцебску.

28 лістапада яго павінны былі судзіць, перадае БелаПАН. Аднак Каваленка запатрабаваў адваката. Каб апазіцыянер змог скласці дамову з адвакатам, яго выпусцілі да 5 снежня.

Каваленка вядомы сваімі акцыямі. На 7 студзеня 2010 года ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на галоўнай елцы Віцебска. За гэта яго асудзілі на тры гады пазбаўлення волі ўмоўна.