Візавы рэжым між Беларуссю і Ізраілем могуць адмяніць сёлета
З такой заявай выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал.
Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, адпаведную дамову могуць падпісаць падчас візіту ў Беларусь прэзідэнта Ізраіля. Шыман Перэс мяркуе наведаць Беларусь у год свайго 90-годдзя.
Але нават калі Перэс не зможа прыехаць у Беларусь, кажа Шагал, гэта не спыніць перамовы пра адмену візавага рэжыму.
Фота — ctv.by