Водналыжнік Аляксей Жарнасек стаў рэкардсменам свету
Новы сусветны рэкорд у фігурным катанні на водных лыжах у мужчын (12570 ачкоў) належыць беларускаму спартоўцу.
Гэта чэмпіён свету-2009 Аляксей Жарнасек. Сваю рэкордную праграму спартовец прадэманстраваў яшчэ 30 красавіка на турніры ў ЗША. Тады ён на 170 ачкоў перавысіў ранейшы рэкорд шматразовага чэмпіёна і рэкардсмена свету з Францыі Нікаля Ле Фарэст'е, дасягненне якога трымалася з 2005 года.
Дарэчы, упершыню ў гісторыі вадналыжнага спорту абодва сусветныя рэкорды ў фігурным катанні - у беларускіх спартоўцаў: сусветнае дасягненне ў жанчын (9690 ачкоў) прыналежыць Наталлі Берднікавай, адзначае БЕЛТА.