Ворсін: ці застанецца Хейкіля ў зборнай, стане вядома ў лістападзе

Нагадаем, 12 кастрычніка Кары Хейкіля пазбавіўся пасады галоўнага трэнера мінскага "Дынама". Паўстала пытанне, ці захавае ён такую ж пасаду ў зборнай Беларусі? Паводле слоў Яўгена Ворсіна, "у любым выпадку яснасць наступіць не пазней канца лістапада". Кіраўніцтва федэрацыі будзе сачыць за вынікамі бліжэйшых спарынгаў нашай каманды, інфармуе "Прессбол".

Сам Хейкіля наконт далейшага супрацоўніцтва са зборнай Беларусі сказаў наступнае: "Нават не гатовы адказаць на пытанне, ці я хачу выступіць са зборнай на лютаўскай кваліфікацыі".

Адзначым, што фінскі спецыяліст ачольвае нацыянальную хакейную зборную Беларусі са жніўня 2011-га.