Восем беларускіх клубаў атрымаюць прэміі ад УЕФА — амаль 300 тысяч еўра

Прэміі атрымаюць тыя каманды, якія ў сезонах 2010/2011 і 2011/2012 гадоў пасадзейнічалі поспеху Еўра-2012 і зрабілі ўнёсак у міжнародны футбол. У спісе сярод 575 клубаў восем беларускіх.

Найбольшую суму атрымае барысаўскі БАТЭ — 146.751 еўра, мінскае "Дынама" — 54.507, "Гомель", "Нафтан" і "Шахцёр" — па 20.964, "Дняпро" — 12.579, "Брэст" і гродзенскі "Нёман" — па 8.386. Агулам атрымліваецца амаль 300 тысяч еўра.

Фота — AFP