Вядомы брытанскі акцёр Джуд Лоў падпісаў паштоўкі беларускім палітвязням
У кампанію маральнай падтрымкі палітвязняў ужо ўключыліся дзясяткі сусветных зорак кіно, тэатра і музыкі.
Сярод іх Кевін Спейсi, Том Стопард, Джордж Клуні і многія іншыя.На мінулым тыдні да іх далучыўся вядомы брытанскі акцёр Джуд Лоў. Ён падпісаў і адправіў паштоўкі са словамі падтрымкі ўсім беларускім палітвязням, паведамляе “Хартыя 97”.