Вядомы літоўскі публіцыст назваў беларускую апазіцыю “няздарамі”
Артыкул на гэтую тэму Аудрыюс Бачуліс апублікаваў у штотыднёвіку Veidas.
“Супраціўленне рэжыму Лукашэнкі не з’яўляецца барацьбой дзеячоў беларускай апазіцыі, а хутчэй нядрэнна аплочваемай прафесіяй”, -- піша Бачуліс. Адзін з самых вядомых літоўскіх журналістаў таксама дадае, што частка беларускіх апазіцыянераў бяруць грошы і ад Масквы, і ад Захаду. Такім чынам Бачуліс падтрымаў выказванні прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайце. Ён піша, што Грыбаўскайце “толькі сказала ўголас тое, што паміж сабой абмяркоўваюць тыя, хто непасрэдна сутыкнуўся з беларускімі дзеячамі”.
Бачуліс таксама вельмі крытычна ацаніў перспектывы беларускай апазіцыі ў будучыні. Ён сцвярджае, што ніводны апазіцыйны дзяяч не зможа замяніць Лукашэнку, бо яны спрэс “няздары”.
Польскамоўны агляд публікацыі Бачуліса можна пабачыць тут.