Вядомы польскі спявак адмовіўся ад месца ў журы фэсту "Славянскі базар"

Мечыслава Шчэсьняка запрасілі ў журы "Славянскага базара" напярэдадні зняволення журналіста Андрэя Пачобута, піша Gazeta Wyborcza


Аднак спявак даслаў арганізатарам фэсту ліст, у якім дзякуе за запрашэнне, але тлумачыць, што прысутнічаць там не можа.


"Цяжкія часы прыйшлі для ўсіх беларусаў і палякаў, якія жывуць сярод вас. Гэта адчуваецца ў штодзённым жыцці. Гэта адчуваюць тыя, хто знаходзяцца за кратамі, як Андрэй Пачобут і шмат вашых суайчыннікаў. Я не магу ўдаваць, што мяне гэта абыходзіць, зарабляць, весяліцца і піць шампанскае, калі іншыя на нашых вачах зазнаюць пераслед і пакутуюць", — піша ў адкрытым лісце Мечыслаў Шчэсьняк.


Напрыканцы ліста арганізатарам "Славянскага базара" Мечыслаў Шчэсняк абяцае ўсё ж калі-небудзь прыехаць у Віцебск з "вялікай радасцю, каб цешыцца вашай свабодай", і зычыць беларусам адвагі і надзеі.