Вядомы штангіст Сяргей Лагун загінуў у аўтамабільнай катастрофе
У машыне з Сяргеем быў яшчэ адзін беларускі цяжкаатлет Яўген Жарнасек, які цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі.
Сяргей Лагун — удзельнік Алімпійскіх гульняў, сярэбраны і бронзавы прызёр чэмпіянату свету, чэмпіён свету і Еўропы сярод юніёраў.
Яўген Жарнасек на чэмпіянаце Еўропы, які нядаўна завяршыўся ў Казані, вагавой катэгорыі звыш 105 кг заняў 4-е месца ў дваябор'і, паведамляе БЕЛТА.