Выдавецтва "Мастацкая літаратура" святкуе 40-гадовы юбілей
Яго калектыў павіншаваў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што "Мастацкая літаратура" заўсёды надавала асаблівую ўвагу выданню твораў беларускіх класікаў — Янкі Купалы, Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Уладзіміра Караткевіча. Адначасова выходзілі і кнігі маладых аўтараў.
Адзначым, што асабліва плённымі былі 1990-я гады, калі "Мастацкая літаратура" актыўна вяртала з нябыту творы рэпрэсаваных пісьменнікаў, а таксама знаёміла чытачоў на Бацькаўшчыне з творчасцю эміграцыйных літаратараў.