Выратавальнікі дасталі скарбашукальніка з ямы на аэрадроме

Самастойна выбрацца з выкапанага ім калодзежа глыбінёй у 6 метраў 29-гадовы хлопец не здолеў, перадае “Радыё Магілёў”. Як выявілася пазней, выратавальнікаў выклікаў сябар пацярпелага. Няўдалага скарбашукальніка дасталі з ямы і перадалі медыкам.


Цяпер быхаўскія міліцыянты высвятляюць, навошта маладыя людзі выкапалі калодзеж на закінутым вайсковым аэрадроме.