Выратавальнікі вызвалілі са снежнага палону тры хуткіх дапамогі

За апошнія суткі выратавальнікі вызвалілі ад снегу 17 транспартных сродкаў па ўсёй краіне. Сярод іх — дзве маршруткі, адзін турыстычны аўтобус і тры машыны хуткай дапамогі.

Тым часам, дзевяць населеных пункты Беларусі застаюцца без святла. На раніцу 16 снежня электрычнасць адсутнічае ў пяці вёсках Кастрычніцкага раёна Гомельскай вобласці і чатырох — Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Спецыялісты працавалі ўсю ноч і працягваюць рамонтныя працы ў нядзелю, паведамляе БЕЛТА.

Фота — bymedia.net