Высланыя з Расіі таджыцкія гастарбайтары адправяцца ў Беларусь
З такой прапановай выступіў кіраўнік Міграцыйнай службы пры ўрадзе Таджыкістана Сафіяла Дзеванаеў.
Таджыцкі чыноўнік, як паведамляе РІА "Новости", заявіў, што не трэба баяцца дэпартацыі гастарбайтараў з Расіі, бо ёсць адкрытая дарога працоўнай міграцыі ў Беларусь.
Нагадаем, што сёлета ў кастрычніку па выніках візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Таджыкістан была падпісаная міжурадавая дамова аб працоўнай дзейнасці грамадзян дзвюх краін.
Пра высылку таджыцкіх гастарбайтараў з Расіі загаварылі пасля таго, як суд у Таджыкістане 8 лістапада прысудзіў расійскага лётчыка Уладзіміра Садоўнічага і яго эстонскага калегу Аляксея Рудзенку да 8,5 гадоў турмы. Іх прызналі вінаватымі ў кантрабандзе, незаконным перасячэнні мяжы і парушэнні правілаў палётаў. У Расіі прысуд назвалі палітычна матываваным і паабяцалі зваротныя меры.
фота: http://snegopad.net/