БАТЭ, калі пройдзе Лінфілд, сустрэнецца з пераможцам пары Экранас-Валетта
Барысаўчанам вельмі пашанцавала з жараб'ёўкай.
Сёння ў Ньене праходзіць жараб'ёўка Лігі Чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. На дадзены момант сталі вядомыя магчымыя супернікі барысаўскага БАТЭ. Абодва клубы складана аднесці да эліты еўрапейскага футболу. І мальтыйская "Валетта", і "Экранас" з Панявежыса могуць стаць лёгкай здабычай. Сустрэцца з літоўцамі ў беларусаў шанцаў больш. "Экранас" у першай сустрэчы перайграў у гасцях мальтыйцаў з лікам 2:3.
Аднак БАТЭ для выхаду ў трэці раўнд яшчэ трэба расправіцца з паўночнаірландскім "Лінфілдам". Гульня пройдзе ў бліжэйшы аўторак і, мяркуючы па першай сустрэчы, будзе зусім няпростай.