Wikileaks апублікаваў сакрэтныя дакументы аб стварэнні Мытнага саюза

Скандальна вядомы сайт Wikileaks апублікаваў чарговую партыю сакрэтнай перапіскі амерыканскіх дыпламатаў. Яны датычацца стасункаў Расіі з партнёрамі па СНД. Большасць матэрыялаў датуюцца 2004-2008 гадамі. У іх, у прыватнасці, ідзе гаворка пра газавыя спрэчкі паміж Масквой і Кіевам, а таксама праблемах заключэння Мытнага саюза паміж Расіяй, Казахстанам і Беларуссю. У адным з дакументаў амерыканскія дыпламаты выказваюць здагадку, што Мытны саюз з'яўляецца механізмам, з дапамогай якога Масква паспрабуе аказваць уплыў на Астану. На іх думку, падпісанне пагаднення істотна абцяжарыць Казахстану ўступленне ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, паведамляе ВВС.