Японія падае скаргу на выкарыстанне гледачамі лазераў супраць футбалістаў

Яна адрэагавала на інцыдэнт падчас адборачнага матча чэмпіянату свету 2014 года з Іарданіяй (паражэнне — 1:2). Некаторыя заўзятары накіроўвалі з трыбун на гульцоў японскай зборнай лазерныя прамяні, інфармуе "Прессбол".

Нагадаем, што ў падобныя сітуацыі трапляла і футбольная зборная Беларусі (гл. фота і відэа). Аднак ніякіх скаргаў Беларуская федэрацыя футбола не пісала.


На "Стад дэ Франс" беларускім гульцам свяцілі лазерам у вочы (фота, відэа)