Японія зноў памылкова паведаміла пра запуск ракеты КНДР

"Адбыўся запуск ракеты. Калі ласка, будзьце асцярожныя", — гаварылася ў паведамленні, якое разаслалі ва ўсе кантрольныя цэнтры палётаў па краіне. Аднак ужо праз чатыры хвіліны прыйшло афіцыйнае абвяржэнне.

Японскія ўлады паведамляюць, што памылка спецыялістаў не прывяла да перабояў у графіку палётаў самалётаў. Аднак прынятае рашэнне зрабіць усё магчымае, каб падобны інцыдэнт больш не адбыўся.

РІА "Новости" нагадвае, што за апошнія два дні гэта ўжо другая памылка спецыялістаў па кантролі за паветраным рухам. Раней пра запуск ракеты КНДР у Twitter паведаміла адміністрацыя Ёкагамы, абвяржэнне з'явілася праз 20 хвілін.

Чаканні магчымага запуску балістычнай паўночнакарэйскай ракеты пачаліся ў пачатку красавіка. Увага ўсяго свету звернутая да Карэйскай паўвыспы, дзе ўжо некалькі тыдняў існуе пагроза вайсковага канфлікту паміж КНДР і Паўднёвай Карэяй.

Фота — AFP