Японцы пратэставалі і адваявалі "срэбра" на Алімпіядзе

Пры гэтым у фінальным пратаколе камандных спаборніцтваў японцы былі толькі чацвёртыя. Першае месца заваявалі кітайцы, другое — брытанцы, трэцяе — украінцы. Цяпер жа каманда Японіі адсунула гаспадароў Алімпіяды, а украінскія гімнасты засталіся без узнагародаў.

Спрэчка з суддзямі ў каманды Японіі адбылася з-за выступу Кахея Учымуры. Выконваючы практыкаванні на кане, ён сарваўся. Спачатку яму паставілі нізкія адзнакі — 13,466 балаў, але трэнеры зборнай звярнулі ўвагу на тое, што складанасць выканання практыкаванняў была высокай. А таму японцам варта дадаць балаў, настойвалі яны. У выніку, суддзі дадалі Учымуры 0,7 бала. Гэтага аказалася дастаткова, каб абыйсці і брытанцаў, і ўкраінцаў, адзначае lenta.ru.

Нагадаем, пратэст збіраюцца падаваць і трэнеры беларускай штангісткі Настассі Новікавай, апошнюю спробу якой не залічылі суддзі. У выніку, яна заняла сёмае месца, а магла ўзяць "бронзу". Праўда, нашыя трэнеры кажуць, што нічога змяніць ужо нельга.

Фота — Reuters