Яцэк Пратасевіч асудзіў высылку амбасадара Швецыі з Беларусі
Намеснік старшыні Еўрапарламента назваў высылку Стэфана Эрыксана з Беларусі "неабгрунтаванай і неапраўданай".
Нагадаем, 1 жніўня стала вядома, што амбасадару Швецыі Стэфану Эрыксану беларускі МЗС не працягнуў акрэдытацыю.
Па словах Пратасевіча, падобныя дзеянні беларускіх уладаў паказваюць, што яны не гатовыя прыняць якія-небудзь рэальныя крокі да паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека і дэмакратычнымі свабодамі. Еўрадэпутат са шкадаваннем канстатуе, што беларускія ўлады не рэагуюць на заклікі ЕС захоўваць правы чалавека. Таму, кажа Пратасевіч, у дыялогу паміж ЕС і Беларуссю ў бліжэйшай будучыні не будзе якога-небудзь прагрэсу і працягнецца шлях санкцыяў.
Як паведамляе РІА "Новости", намеснік старшыні Еўрапарламента настойліва заклікаў улады Беларусі "спыніць усе віды практыкі парушэння правоў чалавека і асноўных свабодаў" і вызваліць усіх палітычных вязняў.
Фота — reporter.by