Яўген Ворсін хоча, каб помнік Руслану Салею стаяў у парку Горкага
Кіраўнік Беларускай федэрацыі хакею хоча ўвекавечыць памяць хакеістаў, загінулых у авіякатастрофе пад Яраслаўлем.
Нагадаем, што ў той катастрофе загінулі беларусы Руслан Салей, Сяргей Астапчук і Мікалай Крываносаў. На думку Яўгена Ворсіна, памяць Руслана Салея лепш увекавечыць у хакейным клубе "Юнацтва". Таму, кажа кіраўнік федэрацыі хакею, скульптура Салея была б дарэчнай у парку Горкага, дзе размешчаны лядовы каток клуба.
Хутчэй за ўсё, помнік з'явіцца да гадавіны гібелі хакеіста, піша "Прессбол". Таксама помнікі паставяць на магілах усіх трох спартоўцаў. Як плануецца, варыянты манумента будуць зацвярджаць сваякі загінулых.
Дарэчы, сайт Goals.by праводзіў апытанне, дзе трэба паставіць помнік Салею. Па яго выніках большасць (38%) выказалася за "Мінск-Арэну".