Юнак затрымаў у электрычцы зламысніка з нажом
17-гадовы навучэнец мастацка-прафесійнага каледжа стаў сведкам злачынства.
49-гадовы жыхар Нясвіжскага раёна ў тамбуры вагона электрычкі Баранавічы — Мінск наносіў удары нажом свайму аднавяскоўцу, з якім узнікла п'яная сварка. Юнак, пабачыўшы гэта, выбіў нож у зламысніка, самастойна яго затрымаў і выклікаў міліцыю, інфармуе БелаПАН.
Фота — bymedia.net