ЮНЕСКА адмовілася ад новых праграм з-за недахопу сродкаў
Ён звязаны з рашэннем ЗША спыніць фінансаванне арганізацыі.
Як паведамілі прадстаўнікі ЮНЕСКА, падобныя меры дапамогуць зэканоміць каля 35 мільёнаў даляраў. Гэта прыкладна палова бюджэтнага дэфіцыту, які ўтварыўся праз спыненне фінансавання. Усё ўжо пачатыя ў бягучым годзе праекты будуць даведзены да канца, пішуць naviny.by. Новыя праграмы, магчыма, пачнуць рэалізоўвацца толькі ў наступным годзе.
Нагадаем, што ЗША заявілі аб спыненні фінансавання дзейнасці ЮНЕСКА пасля прадастаўлення сяброўства ў арганізацыі Палесцінскай аўтаноміі.