З’явіўся камп'ютарны вірус, напісаны адмыслова для беларусаў
Гэта траян і ён здольны цалкам заблакаваць ваш камп’ютар, патрабуючы грошай за разблакіроўку.
Грошы вірус патрабуе пакласці на адмысловы кашалёк у сістэме Web Money. Як паведамляе onliner.by, сума роўная ста тысячам беларускіх рублёў спаганяецца нібыта за прагляд і распаўсюд дзіцячай парнаграфіі. У выпадку нявыплаты грошай на парцягу 12 гадзін, вірус абяцае выдаліць усе дадзеныя на жорсткім дыску.
Варта заўважыць, што арыентаванасць віруса менавіта на беларускіх карыстальнікаў – вельмі рэдкая з’ява.