З 14 верасня насельніцтва здало ў банкі $640 млн

З названай сумы банкі прадалі на біржы 550 мільёнаў долараў. Пра гэта паведаміла старшыня праўлення Нацбанку Надзея Ермакова кіраўніку краіны Аляксандру Лукашэнку ў часе сустрэчы 6 снежня.

Са словаў Надзеі Ермаковай, сітуацыя на валютным рынку цяпер спакойная, а насельніцтва нават павялічыла продаж замежных грошай. Яна паведаміла таксама, што адбылося некаторае паляпшэнне ліквіднасці банкаўскай сістэмы. Нацбанк скараціў падтрымку банкаў прыкладна на 500 мільярдаў рублёў, інфармуе БелаПАН.