З 8 чэрвеня адпускныя цэны на свініну павышаюцца на 10%
Гэта прадугледжана пастановай № 87 Міністэрства эканомікі.
У Беларусі гранічныя максімальныя адпускныя цэны на свініну павялічваюцца на 10%.
У прэс-службе Мінэканомікі патлумачылі, што адпаведная пастанова прынята "ў мэтах частковай кампенсацыі падаражання мясной сыравіны, ухілення значнага разрыву з цэнамі на свініну ў суседніх рэгіёнах і прадухілення несанкцыянаванага вывазу мяса за межы рэспублікі".
Нагадаем, папярэдняе павышэнне было ў траўні — на 8%, паведамляе БелаПАН.