З беларускай арганізацыі "Русь" выключылі тых, хто падтрымаў Пуціна?

Як паведамляе ІА REGNUM, кіраўніцтва "Русі" вырашыла, што іх дзеянні супярэчаць статуту арганізацыі, беларускаму заканадаўству. Таксама іх дзеянні нібыта накіраваныя на дыскрэдытацыю кіраўніцтва "Русі" і арганізацыі ў цэлым.

Нагадаем, што менавіта Шыптэнка, Баранчык і Зелянкоўскі ад імя беларускіх структураў далучыліся да пуцінскага Агульнарасійскага народнага фронту.