З Бярозаўскага мясакамбіната спрабавалі скрасці 13 тон ялавічыны
39-гадовы ўкраінец і 29-гадовая беларуска прадставіліся супрацоўнікамі маскоўскай фірмы.
Па падробленых дакументах махляры спрабавалі вывезці з Бярозаўскага мясакансервавага камбінату 13 тон замарожанай ялавічыны. Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, сума шкоды складала больш за 45 тысяч долараў ЗША.
Праваахоўнікі затрымалі зламыснікаў. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па артыкуле “Махлярства”.
Фота — diapazon.kz