З другой лігі выключылі футбольны клуб "Клечаск"

"Клечаск" не з'явіўся на матч 15-га тура ў Баранавічы і сёлета гэта ўжо другі такі выпадак. У выніку, клуб выключылі з ліку ўдзельнікаў першынства краіны ў другой лізе. Як адзначае сайт football.by, адсутнасць фінансавання паставіла "Клечаск" на мяжу выжывання яшчэ перад пачаткам сезону. Агонія аднак працягнулася аж да ліпеня. Усе вынікі матчаў з удзелам каманды будуць ануляваныя.