З Гомельскага драмтэатра ў бюджэт спагналі 48 мільёнаў рублёў
Зрабіць гэта тэатр быў вымушаны пасля праверкі мясцовага дзяржкантролю.
Як піша газета "Новый Вечерний Гомель", праверка выявіла, што з траўня 2011 года тэатр не вярнуў бюджэт прыбыткі, атрыманыя ад правядзення XI Міжнароднага фэсту "Славянскія тэатральныя сустрэчы".
Акрамя таго, драмтэатр звінавацілі ў неэфектыўным выкарыстанні транспарту. На балансе ўстановы лічацца два аўтобусы МАЗ, грузавы фургон ЗІЛ, грузавыя самазвал і аўтамабіль МАЗ з паўпрычэпам. Камітэт дзяржкантролю мяркуе, што яны ў 2011 годзе выкарыстоўваліся толькі на 13%. Пры гэтым драмтэатр яшчэ і набыў за кошт бюджэту грузапасажырскі аўтамабіль, які каштаваў больш як 140 мільёнаў рублёў.