З казіно зніклі 30 млн долараў, па аналогіі з фільмам "11 сяброў Оушэна"

Невядомыя завалодалі 30 млн долараў з дапамогай ашуканскай схемы, падобнай на афёру з галівудскага фільма "11 сяброў Оушена".

Як паведамляе ВВС, зламыснікі атрымалі доступ да камер відэаназірання ў казіно і давалі парады свайму сябру, як рабіць стаўкі. Мужчына ставіў буйныя стаўкі і выйграваў (праўда, часам і прайграваў) значныя сродкі.

Калі пра махінацыю стала вядома, з казіно звольнілі аднаго з супрацоўнікаў, а меркаванаму ашуканцу, які атрымаў мянушку "Кіт", закрылі доступ у Crown. Па словах аналітыкаў, схема, выкарыстаная ім, магла быць узятая з галівудскага фільма "11 сяброў Оушена".

Фота — AFP