З “Магілёўліфтмаша” рабочыя скралі амаль 8 тон стальных лістоў

Вывазам металу рабочыя заняліся ў абедзены час 24 лістапада. Аднак заводская ахова хутка затрымала іх, паведамляе магілёўская міліцыя.

Пяцярых рабочых затрымалі. Ім пагражае да 12 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці.