На магілёўскім заводзе штучнага валакна скарачаюць 442 чалавекі
Прычынай масавага звальнення людзей з’яўляецца рэарганізацыя завода ў сувязі з яго нізкай рэнтабельнасцю.
Скарачэнне людзей з цэху па вырабу шолку адбудзецца з 13 сакавіка па 1 красавіка бягучага году, паведамляе сайт mycity.by. Мясцовыя ўлады будуць прапаноўваць людзям, якія патрапілі пад скарачэнне, іншыя працоўныя месцы. У прыватнасці, рабочыя, якія крышку не дапрацавалі да пенсіі па шкоднасці, змогуць працаўладкавацца на “Магілёўхімвалакно”.