З Мінска ў правінцыю з-за працы перасялілася сям'я беспрацоўных
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны агучыла лічбы пра перасяленне на новае месца жыхарства і працы сем'яў беспрацоўных.
У студзені-лютым 2013 года такіх было 53 (гэта на 6% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года). Найбольш такіх сем'яў на Віцебшчыне — 22, у сталіцы — адна, а на Брэстчыне — ніводнай.
Як адзначае БЕЛТА, на сённяшні дзень найбольш запатрабаваныя наймальнікамі кіроўцы аўтамабіля, электрагазазваршчыкі, электраманцёры па рамонце і абслугоўванню электрабсталявання.
Фота — bymedia.net