З Мінску да Оршы запускаюць “бізнэс-электрычку”
З 24 снежня ў гэтым кірунку пачынаецца рэгулярны рух электрацягнікоў рэгіянальных ліній.
На гэтым маршруце будзе курсіраваць цягнік бізнес-класа, выраблены для Беларусі швейцарскай кампаніяй “Штадлер”. Прыпынкі прадугледжаныя ў Смалявічах, Жодзіна, Барысаве, Крупках і Талачыне.
Электрацягнік будзе курсіраваць двойчы на дзень. Састаў складаецца з чатырох вагонаў і ўмяшчае 210 пасажыраў. Кошт праезду ў бізнес-класе супастаўны з коштам праезду ў вагонах хуткіх цягнікоў, якія курсіруюць на аналагічных маршрутах, і складае 11.760 рублёў.
Першыя электрацягнікі рэгіянальных ліній пачалі курсіраваць 19 лістапада з Мінска да Баранавічаў і Брэста. Гэтымі цягнікамі ўжо перавезена каля 15 тысяч пасажыраў, інфармуе regiony.by.