З Расіі прывезлі печыва, якім можна гуляць у карты (фота)
Незвычайны прадукт прадаецца ў Брэсце.
Здзіўляе і назва печыва, якое мае картачныя масці, — “Добрая казка”.
Зрэшты, гэта не адзіная цікавостка прадукту. На цэтліку печыва ёсць адразу дзве ўзаемавыключныя характарыстыкі. Прадукт характарызуецца як “печыва цукровае”. Аднак побач напісана, што яно выраблена без ужытку цукру. Салодкі смак печыву надае фруктоза.