З-за аварыі на АТС некалькі гадзінаў не працаваў сайт БЕЛТА
Таксама быў недаступны сайт агенцтва "Интерфакс-Запад".
Аварыя здарылася на АТС, якая знаходзіцца на вуліцы Карла Маркса. Станцыя засталася без электрычнасці. У выніку, на працягу некалькіх гадзінаў частка жыхароў і арганізацый сталіцы заставаліся без стацыянарнай тэлефоннай сувязі і доступу ў Інтэрнэт.
Адсутнасць электрычнасці ў дата-цэнтрах прывяло таксама да таго, што стаў немагчымы доступ да шэрагу беларускіх сайтаў. Наступствы аварыі ліквідавалі толькі каля 17-й гадзіны, паведамляе interfax.by.
Фота — bymedia.net