За 5 дзён беларусы пералічылі сем’ям загінулых хакеістаў амаль 53 мільёны

Амаль 53 мільёны рублёў пералічылі беларусы сем’ям загінулых хакеістаў яраслаўскага “Лакаматыва”. Збор сродкаў Федэрацыя хакея Беларусі распачала 8 верасня, на наступны дзень пасля авіякатастрофы Як-42.

“Усяго на рахунку на дадзены момант каля 53 мільёнаў рублёў, большая частка з іх была пералічана ў першы ж дзень – амаль 50 мільёнаў рублёў”, — распавяла Еўрарадыё прэс-сакратар Федэрацыі хакея Беларусі Канстанцыя Лешчанка.

Сярод іншых, грошы на рахунак пералічылі 2 банкі і хакейныя клубы “Металург-Жлобін”, “Магілёў” ды “Шахцёр”.

Фота: yaroslavl.ucoz.com