За "альтэрнатыўную" нафту давядзецца плаціць, нават калі нафты не будзе

Пра гэта заявіў міністр паліва і энергетыкі Украіны Юрый Бойка, паведамляе Рэйтэр.

Беларусь атрымоўвае азербайджанскую нафту, якая пастаўляецца танкерамі ва ўкраінскі порт Паўднёвы, а адтуль — па нафтаправодах Адэса — Броды і "Дружба" на беларускі Мазырскі НПЗ.

"Сёння Мазырскі НПЗ знаходзіцца на рамонце, і ў апошні месяц пракачка паменшылася. У нас жорсткая дамова "качай або плаці", і нават у выпадку, калі не будзе пракачкі, краіна ўсё адно атрымоўвае валюту ў аб'ёме прыкладна 60 мільёнаў за год", — сказаў Бойка.

У сярэдзіне студзеня украінская трубаправодная кампанія "Укртранснафта" і "Беларуская нафтавая кампанія" падпісалі пагадненне, паводле якой Мінск гарантуе пракачку па ўкраінскіх нафтаправодах не менш за 4 мільёны тон нафты за год.