За апошнія 3 гады пазыкі Мінску павялічыліся больш як у 4 разы

У вялікай ступені павелічэнне пазык сталіцы звязана з тым, што Мінгарвыканкам выдае гарантыі па крэдытах камунальных прадпрыемстваў. Таму выдача такіх гарантый неўзабаве можа спыніцца.

Кернажыцкі: "Мінск за апошнія тры гады нарасціў аб'ём запазычанасці больш як у 4 разы. Пашырыліся формы запазычанняў. Хоць аб'ёмы доўгу не выходзяць за межы фінансавай устойлівасці. Пікавыя бюджэтныя плацяжы прыходзяцца на 2014-2015 гады, калі на пагашэнне і абслугоўванне пазык неабходна будзе накіраваць 20-25% усіх прыбыткаў бюджэту".