За дамоўнымі матчамі будуць сачыць Мікалай Чаргінец і Уладзімір Беражкоў
Беларуская федэрацыя футбола вырашыла стварыць камітэт па этыцы і этычных пытаннях.
Як паведамляе "Прессбол", гэтая структура будзе займацца пытаннямі дзіўных матчаў, розных формаў дыскрымінацыі, незаконных ставак.
У камітэт увайшлі пяць чалавек. Гэта афіцэр сумленнасці Беларускай федэрацыі футболу Віктар Сокал, заслужаны трэнер Беларусі Мікалай Блашко, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, галоўны рэдактар газеты "Прессбол" Уладзімір Беражкоў , загадчык кафедры ўніверсітэта фізкультуры Віктар Шукан.
На фота — Мікалай Чаргінец.