За год у сталіцы склалі больш за тысячу шлюбных кантрактаў
Мода на шлюбныя дамовы ў нашай краіне з'явілася ўсяго некалькі гадоў таму, хоць першыя такія кантракты датуюцца 1999-м.
Аднак тады статыстыка па ўсёй Беларусі ледзь перавышала 20 дамоваў за год. Сёння гэтая лічба прыкладна роўная тром тысячам.
Як паведамляе Першы тэлеканал, паводле слоў спецыялістаў, у Беларусі сёння такая дамова мужа і жонкі ў сярэднім займае ад 2 да 15 старонак. Прычым асобныя ўмовы кантракту можна дапаўняць і мяняць як падчас шлюбу, так і пасля разводу. Беларускія пары ў такіх дамовах звяртаюць увагу на немаёмасныя пытанні.
Фота — bymedia.net