За лета на Брэстчыне знішчылі больш як 30 тон наркатычных раслінаў
З чэрвеня па жнівень у вобласці праходзіць спецаперацыя “Мак”.
За гэты час міліцыянты выявілі 314 фактаў незаконных пасеваў наркатычных раслінаў, паведамляе аддзел інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама. Праваахоўнікі знішчылі больш за 30 тон маку і канопляў. Найбольшую плантацыю яны знайшлі на піншчыне: там скасілі 8 тон канопляў.