За парушэнне тэхнікі бяспекі Лукашэнку немагчыма прыцягнуць да адказнасці

У Дэпартаменце лічаць, што пералічаныя Паўлоўскім факты парушэння працоўнага заканадаўства не трапляюць пад дзейнасць Закона “Аб ахове працы”. Гэта звязана з тым, што не былі заключаны грамадзянска-прававыя ўзаемаадносіны з арганізацыяй, якая выконвала будаўнічыя працы. Чыноўнікі таксама заявілі, што за бяспекай кіраўніка краіны і яго сям’і мусіць сачыць служба аховы прэзідэнта.

Нагадаем, што на рэспубліканскім суботніку 21 красавіка Аляксандр Лукашэнка, яго сын Коля і біятланістка Дар’я Домрачава працавалі на будоўлі аквапарку ў Мінску. Лукашэнка са сваім сынам былі без касак. Усе яны выконвалі кладку сценаў.

Паводле працоўнага заканадаўства, да такога віду будаўнічых работ дапускаюцца асобы, якія маюць спецыяльную адукацыю. Прычым гэта могуць быць толькі мужчыны ва ўзросце ад 18 год.

Акрамя Дэпартаменту дзяржаўнай інспекцыі працы Паўлоўскі накіроўваў скаргі ў пракуратуру і Адміністрацыю прэзідэнта.

Фота — ctv.by